- Русский
- English
- Беларуская
- Čeština
Для атрымання падрабязнай інфармацыі аб пакеце неабходных дакументаў, калі ласка, наведайце сайт Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску.
Пашпарт павінен быць выдадзены не раней, чым за 10 гадоў да даты падачы Вашага звароту. Ён павінен змяшчаць як мінімум дзве пустыя старонкі, прадугледжаныя для віз, і тэрмін яго дзеяння павінен на тры месяцы перавышаць тэрмін дзеяння візы, якая запытваецца.
Падаецца арыгінал і ксеракопіі старонак з персанальнымі дадзенымі.
Копіі шенгенскіх віз і штампаў ўездаў і выездаў за апошнія 3 гады.
Анкету на запыт Шэнгенскай візы неабходна раздрукаваць і запоўніць лацінскімі вялікімі літарамі.
Анкета запаўняецца цалкам, асобна для кожнай персоны незалежна ад узросту.
Калі дакументы падаюцца за непаўналетніх асоб, анкета павінна быць уласнаручна падпісана асобай з паўнамоцтвамі бацькоў або законным прадстаўніком.
Анкету можна бясплатна атрымаць у консульскім аддзеле або ў візавым цэнтры, або спампаваць з дадзенага сайта і раздрукаваць.
Патрабаванні да поліса медыцынскага страхавання
Афіцыйны дакумент медыцынскай арганізацыі ў Чэшскай Рэспубліцы, які пацвярджае неабходнасць медыцынскага абслугоўвання ў гэтай арганізацыі. У дакуменце павінна быць указана працягласць знаходжання і папярэдняя ацэнка выдаткаў на лячэнне. Таксама неабходна прыкласці рэкамендацыі лекара.
Пацверджанне месца пражывання, калі месца пражывання не пазначана ў лісце ад медыцынскай установы.
Пацверджанне наяўнасці дастатковых фінансавых сродкаў на лячэнне, ўзносу і папярэдняй аплаты медыцынскіх выдаткаў.
Мінімальная сума забеспячэння:
Фінансавае забеспячэнне пацвярджаецца пры падачы заявы на выдачу візы прад'яўленнем арыгінала:
выпіскі з бягучых або дэпазітных банкаўскіх рахункаў заяўніка, заверанай пячаткай банка і подпісам супрацоўніка банка, з пацвярджэннем аб астатку грашовых сродкаў на рахунку і указаннем ўладальніка рахунку (заяўніка). Звяртаем Вашу ўвагу, што ашчадная кніжка не можа служыць аналагам вышэйапісаных дакументаў;
альбо
даведкі з месца працы з указаннем заробку мінімум за апошнія 3 месяцы;
для індывідуальных прадпрымальнікаў - дакумента аб выплаце адзінага падатку з пячаткай падатковага органа, а таксама Пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка.
У выпадку, калі Вашу паездку аплачвае іншая асоба, у дадатак да вышэйакрэсленых дакументаў Вам неабходна падаць спонсарскі ліст ад асобы, якая аплачвае Вашу паездку (у вольнай форме з указаннем яе кантактных дадзеных), копію пашпарта асобы, якая аплачвае (старонка з пашпартнымі дадзенымі), фінансавыя дакументы спонсара.
пацверджанне браніравання квіткоў на самалёт / цягнік / аўтобус (туды-назад);
пры паездцы на аўтамабілі – вадзіцельскае пасведчанне і тэхнічны пашпарт на аўтамабіль (копіі з прад'яўленнем арыгінала), копія пашпарта і дзеючай шэнгенскай візы вадзіцеля.
катэгорыі заяўнікаў
1. НЕПАЎНАЛЕТНІЯ ДЗЕЦІ
Усе суправаджальныя дакументы ў залежнасці ад мэты паездкі. Нават калі дзіця падарожнічае па пашпарце аднаго з бацькоў, то пры звароце за візай патрэбна падаць асобны камплект дакументаў. Калі дзіця падарожнічае па пашпарце аднаго з бацькоў, абавязкова наяўнасць у пашпарце аднаго з бацькоў фатаграфіі упісанага дзіцяці.
Дадаткова падаюцца дакументы:
Калі ў Чэхію падарожнічае асоба маладзей за 18 гадоў у суправаджэнні толькі аднаго з бацькоў, неабходна прад'явіць натарыяльна завераную згоду на выезд другога з бацькоў. Калі ў Чэхію падарожнічае асоба маладзей за 18 гадоў без суправаджэння бацькоў, неабходна прад'явіць натарыяльна завераную згоду на выезд абодвух бацькоў.
Тэрмін дзеяння Згоды - не больш за 6 месяцаў з моманту выдачы.
Прыкладваецца копія пашпарта і дзеючай шэнгенскай візы суправаджальніка асобы.
НЕ трэба прадастаўляць дазвол на выезд дзіцяці ў наступных выпадках:
2. СТУДЭНТЫ
Студэнцкі білет або ліст (даведка) з месца вучобы.
У выпадку, калі паездку аплачвае спонсар, неабходна прыкласці спонсарскі ліст + доказ дастатковых фінансавых сродкаў спонсара.
3. БЕСПРАЦОЎНЫЯ І ХАТНІЯ ГАСПАДЫНІ
Даведка з апошняга месца працы з інфармацыяй аб заробку і пасадзе, арыгінал і копія працоўнай кніжкі.
У выпадку, калі паездку аплачвае спонсар, неабходна прыкласці спонсарскі ліст + доказ дастатковых фінансавых сродкаў спонсара.
4. ПЕНСІЯНЕРЫ
Копія пенсійнага пасведчання. Пры падачы прад'явіць арыгінал.
У выпадку, калі паездку аплачвае спонсар, неабходна прыкласці спонсарскі ліст + доказ дастатковых фінансавых сродкаў спонсара.
5. ЗАЯЎНІКІ, ЯКІЯ ПРАЦУЮЦЬ
Даведка з месца працы, якая ўказвае пасаду, дату працаўладкавання і памер заробку за апошнія 3 месяцы.
6. ІНДЫВІДУАЛЬНЫЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі (арыгінал + копія).
Зарэгістраваная падатковая дэкларацыя або даведка аб адсутнасці запазычанасці па падатках і зборах.
7. ВАДЗІЦЕЛІ АЎТОБУСАЎ І ГРУЗАВЫХ АЎТАМАБІЛЯЎ
Агульныя ўмовы
Дакументы на афармленне візы ў Чэхію падаюцца не раней, чым за 6 месяцы да пачатку паездкі.
Рэкамендавана падаваць заяву мінімум за 15 каляндарных дзён да меркаванага візіту (калі ласка, прыміце пад увагу святочныя дні ў краіне прызначэння і ў Беларусі).
На падачу заявы пачынаючы з 12 гадоў неабходна асабістая прысутнасць заяўніка.
Пасольства пакідае за сабой права запатрабаваць дадатковыя дакументы, акрамя пералічаных вышэй.
Усе дакументы неабходна прад'явіць у арыгінале і даць адпаведныя копіі. Толькі поўныя камплекты дакументаў могуць быць прыняты.
Тэрмін дзеяння заявы аб візе і ўсіх дадаткаў да яго, за выключэннем пашпарта або прыраўнаванага да яго дакумента, дакументаў ЗАГСа і фатаграфіі (калі яна адпавядае рэчаіснасці), не павінен быць больш за 180 дзён, калі не прадугледжана іншае. Фінансавыя дакументы лічацца сапраўднымі для падачы заявы на працягу 3 месяцаў з моманту выдачы.
Дакументы, накіраваныя ў консульскі аддзел або візавы цэнтр непасрэдна па факсе або па электроннай пошце, маюць толькі інфарматыўны характар. Усе гэтыя прыкладання заяўнік абавязаны мець пры сабе ў момант падачы заявы.
Калі пасля атрымання візы заяўнік мяняе гасцініцу, транспарт і да т.п., пра гэта варта інфармаваць консульскі аддзел па электроннай пошце. У адваротным выпадку віза можа быць анулявана, бо дакументы, на аснове якіх была віза атрымана, не адпавядаюць рэчаіснасці.
Заяўнікі нясуць асабістую адказнасць за пададзеныя заяўкі. Прадастаўленне фальшывых дакументаў або няслушнай інфармацыі пры падачы заяўкі непасрэдна паўплывае на рашэнне з нагоды Вашай заяўкі, якое будзе прынята Консульскім аддзелам Посольствa Чэшскай Рэспублікі ў Мінску.
Пасольства ЧР у Мінску не рэкамендуе карыстацца паслугамі візавай падтрымкі, якія прадстаўляюцца пасрэдніцкімі кампаніямі (агенцтвамі).