• Пункт 1 – прозвішча дакладна, як у праязным дакуменце (пашпарце);
• Пункт 2 – прозвішча ў момант нараджэння ці папярэдняе прозвішча. Калі прозвішча змянялася шматкроць , неабходна пазначыць усе папярэднія прозвішчы;
• Пункт 3 – імя дакладна, як у праязным дакуменце (пашпарце);
• Пункт 4 – неабходна пазначыць дату нараджэння (дд/мм/гг);
• Пункт 5 – неабходна пазначыць месца нараджэння;
• Пункт 6 – неабходна пазначыць дзяржаву, у якой нарадзіліся;
• Пункт 7 – неабходная пазначыць грамадзянства ў дадзены момант і ў момант нараджэння, калі адрозніваецца;
• Пункт 8 – неабходна пазначыць пол;
• Пункт 9 – неабходна пазначыць сямейнае становішча;
• Пункт 10 – неабходна запоўніць, калі віза запытваецца для непаўналетняга дзіцяці. Пазначаецца прозвішча, імя, адрас (калі адрозніваецца ад адраса непаўналетняга, для якога віза запытваецца), дзяржаўная прыналежнасць асобы з паўнамоцтвамі бацькоў/ законнага прадстаўніка;
• Пункт 11 – неабходна пазначыць прысвоены дзяржавай ідэнтыфікацыйны (асабісты) код;
• Пункт 12 – неабходна пазначыць від пашпарта, з якім ажыццяўляецца паездка і ў які запытваецца віза (пашпарт грамадзяніна);
• Пункт 13 – неабходна пазначыць серыю і нумар (напрыклад, 52 2543833 ці AE0012023) праязнога дакумента (пашпарта);
• Пункт 14 – неабходна пазначыць дату выдачы праязнога дакумента (пашпарта);
• Пункт 15 – неабходна пазначыць канчатковую дату тэрміну прыдатнасці праязнога дакумента (пашпарта);
• Пункт 16 – неабходна пазначыць установу, якая выдала праязны дакумент (пашпарт);
• Пункт 17 – неабходна пазначыць хатні адрас, е-пошту і нумар тэлефона заяўніка;
• Пункт 18 – неабходна запаўняць у выпадку, калі краіна месцазнаходжання не з’яўляецца краінай дзяржаўнай прыналежнасці (напрыклад, гэты пункт запаўняе грамадзянін Украіны, які знаходзіцца ў Расіі па пасведчанні на права жыхарства);
• Пункт 19 – неабходна пазначыць занятак па прафесіі ці пасаду, якую займаеце;
• Пункт 20 – неабходна пазначыць працадаўцу, адрас і нумар тэлефона працадаўцы. Студэнты павінны пазначыць назву і адрас навучальнай установы, для грамадзян, якія не працуюць, варта пазначыць занятасць у цяперашні час (пенсіянер або без прафесіі) і хатні адрас і тэлефон;
• Пункт 21 – неабходна пазначыць усе мэты прыбыцця, калі іх некалькі. Дакументамі варта пацвердзіць толькі галоўную мэту прыбыцця;
• Пункт 22 – неабходна пазначыць краіну канчатковага накіравання. У выпадку транзіту паказваецца краіна канчатковага накіравання;
• Пункт 23 – неабходна пазначыць першую з краін Шэнгенскай зоны, праз якую мяркуецца ўезд;
• Пункт 24 – неабходна пазначыць, на якую колькасць меркаваных уездаў віза запытваецца (для аднаразовага, двухразовага ці шматразовага ўезду);
• Пункт 25 – неабходна пазначыць планаваную колькасць дзён знаходжання;
• Пункт 26 – неабходна пазначыць Шэнгенскія візы, выдадзеныя за апошнія тры гады;
• Пункт 27 – неабходна пазначыць, ці здаваліся адбіткі пальцаў для запыту на Шэнгенскую візу;
• Пункт 28 – у выпадках транзіту варта пазначыць, ці ёсць дазвол на ўезд у краіну канчатковага накіравання, калі гэта неабходна;
• Пункт 29 – неабходна пазначыць планаваную дату прыбыцця ў Шэнгенскую зону;
• Пункт 30 – неабходна пазначыць планаваную дату выезду з Шэнгенскай зоны. Калізапытваюцца двухразовая ці шматразовая віза, то паказваецца дата апошняга выезду;
• Пункт 31 – у выпадку прыватных віз варта пазначыць імя, прозвішча, адрас, e-mail і тэлефон асоб, якія запрашаюць. У выпадках індывідуальнага турызму неабходна пазначыць назву, адрас, e-mail і тэлефон гасцініцы альбо месца пражывання;
• Пункт 32 – неабходна пазначыць назву, адрас, e-mail, тэлефон і кантактную асобу ўстановы ці прадпрыемства, якія запрашаюць;
• Пункт 33 – неабходна пазначыць крыніцу пакрыцця выдаткаў падчас знаходжання ў Шэнгенскай зоне. Для непаўналетніх называецца асоба, што пакрывае выдаткі (напрыклад, бацькі) і дакументамі сцвярджаецца фінансавае становішча;
• Пункт 34 – павінны запаўняць толькі члены сям’і грамадзян ЕЭЗ ці Швейцарыі. Неабходна пазначыць асабістыя дадзеныя члена сям’і грамадзян ЕС, ЕЭЗ ці Швейцарыі;
• Пункт 35 – неабходна пазначыць сваяцтва з членам сям’і грамадзян ЕС, ЕЭЗ ці Швейцарыі;
• Пункт 36 – неабходна пазначыць месца і дату падачы дакументаў;
• Пункт 37 – асабісты подпіс асобы, якая запытала візу, пасля раздрукоўкі анкеты. За непаўналетніх падпісвае асоба з паўнамоцтвамі бацькоў (з пазнакай маці – подпіс, бацька – подпіс) ці юрыдычны апекун.
• Пасля запаўнення анкеты неабходна ўвесці вынік арыфметычнага выказвання і захаваць заяву.
• Далей раздрукаваць заяву.