- Русский
- English
- Беларуская
- Čeština
Дадзены тып віз выдаецца для кароткатэрміновага візіту ў Чэшскую Рэспубліку (а таксама ў іншыя Шэнгенскія дзяржавы) або транзіту праз тэрыторыю Чэшскай Рэспублікі (iншай дзяржавы Шэнгена).
Кароткатэрміновая віза ў залежнасці ад мэты паездкі можа быць выдадзена для аднаразовага, двухразовага і шматразовага ўезду;
Максімальны тэрмін Вашага знаходжання на тэрыторыі Чэшскай Рэспублікі (а таксама іншай Шэнгенскай дзяржавы) не павінен перавышаць 90 дзён за мінулы 180-дзённы перыяд.
Для падліку колькасці дзён выкарыстоўваецца электронны калькулятар, які Вы можаце знайсці на сайце, раздзел "short-stay calculator".